3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Адкрытае акцыянернае таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» сардэчна віншуе з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята дорага усім беларусам як памяць пра тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Сёння разам з усім беларускім народам мы па праву можам ганарыцца дасягненнямі нашай краіны ў сферы навукі, культуры, эканомікі, адукацыі і спорту!