ААТ «КБ Радар» прымае ўдзел у XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які праходзіць у Ніжнім Ноўгарадзе (Расійская Федэрацыя) з 26 па 27 чэрвеня 2025 г.

На аб’яднаным стэндзе Дзяржкамваенпрама прадпрыемствам прадстаўлена комплекснае рашэнне для выяўлення і процідзеяння БПЛА ў інтарэсах абароны інфраструктурных аб’ектаў, заснаванае на наступных вырабах:
комплекс абароны ад БПЛА для стацыянарных аб’ектаў «Гроза-Z3»;
радыёэлектронная стрэльба для барацьбы з мультыкоптарамі «Гроза-Р5»;
комплекс выяўлення і месцавызначэння мультыкоптараў «Дроноскоп»;
партатыўны дэтэктар сігналаў мультыкоптараў «Звонок»;
дэтэктар-пеленгатар сігналаў мультыкоптараў «Шапель»;
камплект носных блакіратараў сігналаў кіравання і навігацыі мультыкоптараў «Фумигатор-Н»;
камплект перавозных блакіратараў сігналаў кіравання і навігацыі мультыкоптараў «Фумигатор В»;
выяўляльнік FРV-БПЛА з функцыяй перахопу відэа «FPV-скоп».
Вырабы, якія прадстаўляюцца на выставе, паспяхова прайшлі шматлікія палявыя выпрабаванні, асобныя вырабы прыняты на ўзбраенне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пастаўлены айчынным і замежным заказчыкам. Комплекснае прымяненне прадстаўленых сродкаў забяспечвае своечасовае выяўленне і эфектыўнае процідзеянне БПЛА мультыкоптарнага тыпу падчас абароны інфраструктурных аб’ектаў.
