ААТ «КБ Радар» удзельнічае ў XII Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2025

ААТ «КБ Радар» ‒ кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» прымае актыўны ўдзел у XII Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2025.
На адкрытай і закрытай выставачных пляцоўках прадстаўлена поўная лінейка серыйна выпускаемых і перспектыўных распрацовак айчыннага лідара ў сферах радыёлакацыі і РЭБ.
Прадстаўленая прадукцыя карыстаецца вялікай цікавасцю з боку наведвальнікаў мерапрыемства.