ААТ «КБ Радар» удзельнічае ў выставе, прысвечанай 80-годдзю Перамогі

ААТ «КБ Радар» ‒ кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» прымае актыўны ўдзел у выставе, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На адкрытай і закрытай экспазіцыях прадстаўлена шырокая наменклатура радыёлакацыйных станцый і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, у тым ліку прызначаных для барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі.

Прадстаўленыя на выставе ўзоры тэхнікі карыстаюцца значнай цікавасцю з боку наведвальнікаў, у тым ліку самых маленькіх.