Работнікі ААТ «КБ Радар» 07.05.2025 усклалі вянок і кветкі да абеліска загінулым ваеннапалонным і грамадзянскім асобам на 9-м кіламетры па Маскоўскай шашы

Работнікі адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» 7 мая 2025 года ўсклалі вянок і кветкі да абеліска Савецкім ваеннапалонным, партызанам і мірным жыхарам, закатаваным і расстраляным нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1943 гады.

У раёне былой вёскі Уручча на паўночна-ўсходняй ускраіне горада каля 9-га кіламетра па Маскоўскай шашы насупраць Ваеннай акадэміі ў густой зеляніне навакольных дрэў стаіць абеліск загінулым ваеннапалонным, савецкім воінам, партызанам і грамадзянскім асобам. Тут, пачынаючы з першых дзён акупацыі і да вызвалення г. Мінска, нямецка-фашысцкія каты выраблялі масавыя расстрэлы мірных савецкіх грамадзян і ваеннапалонных. Усяго расстраляна і пахавана 30 000 чалавек.

Мемарыял у памяць аб расстраляных і пахаваных там грамадзян створаны ў 1959 г. Для ўстаноўкі абеліска быў абраны дамінуючы над навакольнай мясцовасцю пагорак на 9-м кіламетры Маскоўскай шашы, які мяжуе з далінай масавага пахавання расстраляных у 1941-1943 гг. Размешчаны ён насупраць галоўнага ўваходу на тэрыторыю Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Уяўляе сабой абеліск, пастаўлены на стылабат, абліцаваны чырвоным гранітам. На ім размешчана мемарыяльная дошка з памятным надпісам. З абодвух бакоў абеліска намаляваныя прыспушчаныя сцягі. Нанесеныя прозвішчы 39 загінулых вайскоўцаў і аднаго ўдзельніка супраціву. Помнік уваходзіць у рэспубліканскі рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.