ААТ «КБ Радар» аказала бязвыплатную спонсарскую дапамогу ДУА «Лясноўская сярэдняя школа» Капыльскага раёна Мінскай вобласці

Работнікі адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» 6 мая 2025 года наведалі ўрачыстую лінейку і канцэрт у дзяржаўнай установе адукацыі «Лясноўская сярэдняя школа» Капыльскага раёна Мінскай вобласці, прымеркаваныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.
Памочнік дырэктара Касцееў А.Г ад калектыву ААТ «КБ Радар» у рамках аказання бязвыплатнай спонсарскай дапамогі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы перадаў дзесяць камплектаў параднай формы, галаўных убораў і абутку для навучэнцаў – членаў ваенна-патрыятычнага клуба «Доблесць» ДУА «Лясноўская сярэдняя школа» Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
У школе значная ўвага надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. Навучэнцы школы толькі ў 2024/2025 навучальным годзе:
сталi лаўрэатамi раённага этапу Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства»;
сталi пераможцамi:
Рэспубліканскага конкурсу «Адкрываем Беларусь» на прызы Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы;
абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны» ў рамках культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі «Цягнік Памяці»;
раённага этапу грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»;
раённага этапу рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем»;
раённы конкурс сачыненняў «Вялікі подзвіг у гісторыі маёй сям’і»;
раённага этапу Усебеларускага патрыятычнага праекта «Памяць пакаленняў у імя будучыні»;
раённага конкурсу «Памятаць, каб жыць»;
раённай віктарыны «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны»;
раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Летапіс Вялікай Перамогі» ў рамках героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе – 80!»;
раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Дарогамі воінскай славы» ў рамках героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе – 80!».