13 красавіка – Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны

 Калектыў ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» віншуе воінаў-зенітчыкаў і ветэранаў войскаў супрацьпаветранай абароны з прафесійным святам!

Воінская доблесць і гераізм, мужнасць і самаадданасць, вернасць ваеннай прысязе і адданасць свайму народу – якасці, якія заўсёды праяўлялі вайскоўцы войскаў супрацьпаветранай абароны.

Самыя яркія старонкі гісторыі войскаў супрацьпаветранай абароны напісаны ў гады Вялікай айчыннай вайны. Злучэнні і воінскія часці СПА з годнасцю выканалі ўскладзеныя на іх задачы па абароне ад паветраных удараў адміністрацыйна-палітычных цэнтраў, прамысловых раёнаў, груповак войскаў. На баявым рахунку злучэнняў, частак і падраздзяленняў СПА больш за 7300 знішчаных самалётаў ворага, звыш 1000 танкаў, больш за 1500 гармат і іншай баявой тэхнікі.

Бессмяротнымі подзвігамі праславілі свае імёны лётчыкі-знішчальнікі, артылерысты-зенітчыкі, кулямётчыкі, пражэктарысты, аэрастатчыкі, воіны частак паветранага назірання, абвесткі і сувязі.

Сучаснае пакаленне вайскоўцаў войскаў супрацьпаветранай абароны арміі суверэннай незалежнай Беларусі годна працягвае баявыя традыцыі франтавікоў, з гонарам выконваючы свой воінскі абавязак па забеспячэнні бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Віншуем асабісты склад, ветэранаў войскаў супрацьпаветранай абароны з прафесійным святам – Днём войскаў супрацьпаветранай абароны!

Жадаем вам шчасця, добрага здароўя і дабрабыту, чыстага неба над галавой, новых поспехаў у ваеннай службе і працы на карысць Беларусі.