Навагодняя дабрачынная акцыя «Прафсаюзы-дзецям»

Першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» у рамках правядзення этапу дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы-дзецям» рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 26 снежня 2024 года наведалі маленькіх пацыентаў установы аховы здароўя «4-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца», г.Мінск, вул. Шышкіна, 24.

Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі рабят з Новым годам і Калядамі, уручылі навагоднія падарункі, пажадалі здароўя, хуткага выздараўлення, поспехаў і святочнага настрою.