З Днём радыётэхнічных войскаў ВПС і войскаў СПА!
15 снежня ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь адзначаюць Дзень радыётэхнічных войскаў ВПС і войскаў СПА.
Радыётэхнічныя войскі ва ўмовах бесперапыннага развіцця сродкаў паветранага нападу выконваюць найважнейшую задачу ў інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі-кантроль за паветранай прасторай Рэспублікі Беларусь.
З моманту заснавання ААТ «КБ Радар» дзейнасць прадпрыемства непарыўна звязана з распрацоўкай і вытворчасцю сродкаў радыёлакацыі. У выніку шматгадовага плённага супрацоўніцтва з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь былі з нуля распрацаваны і приняты на ўзбраенне перадавыя ўзоры радыёлакацыйнай тэхнікі, якія на працягу многіх гадоў удзельнічаюць у вырашэнні задач радыётэхнічных войскаў.
Калектыў ААТ «КБ Радар» ад усёй душы віншуе камандаванне ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл, ваеннаслужачых радыётэхнічных войскаў, работнікаў прадпрыемства з прафесійным святам і жадае моцнага здароўя, шчасця, а таксама далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.