Рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё»
Сёння работнікі ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё».
Натхнёныя ідэяй аднавіць лясы, якiя пацярпелi ад наступстваў стыхіі, работнікі ААТ «КБ Радар» высадзілі маладыя хвоі і бярозы ў Слабадскім доследна-вытворчым лясніцтве дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Уздзенскі лясгас».
Мэта акцыі – прыцягнуць як мага больш людзей да працэсу аднаўлення, бо толькі сумесныя намаганні здольныя даць магчымасць нашым лясам адрадзіцца.
Мы ганарымся тым, што можам уносіць свой уклад у такую важную справу. Бо кожны высадак – гэта маленькі крок да вялікай будучыні.