3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дарагія калегі!

Адкрытае акцыянернае таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» сардэчна віншуе вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Для кожнага беларуса гэтае свята напоўненае асаблівым сэнсам. Наша гісторыя – пастаянная барацьба за сваю зямлю і духоўныя каштоўнасці.

Сімвалічна, што галоўнае свята краіны – яшчэ і Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы свята шануем подзвіг савецкага народа і яго пакалення пераможцаў, якія адолелі грознага ворага і паднялі краіну з руін.

Сёння Рэспубліка Беларусь – дзяржава, якая адбылася, дзе кожны грамадзянін можа дасягнуць любых вышынь у прафесіі, творчасці, спорце, грамадскім і сямейным жыцці, дзе забяспечаны мір, стабільнасць і бяспека.

У гэты светлы і радасны дзень жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цяплом і новымі дасягненнямі на карысць нашай краіны!