Супрацоўнікі ААТ «КБ Радар» напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей прынялі ўдзел у свяце дзяцінства, якое адбылося ва УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці»

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей ва УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці» адбылося свята. Памочнік дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» і старшыня прафсаюзнага камітэта 31 мая 2024 года наведалі свята, павіншавалі дзяцей і калектыў УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці», уручылі падарункі.

Глядачы акунуліся ў казку: тут былі і жаба з жабянятамі, і зайчык, і сарака з сарачатамі, і калючы вожык. Добрая казка з удзелам дзяцей не пакінула нікога абыякавым! Маленькія артысты з задавальненнем выступалі, гулялі ў гульні. Шоу мыльных бурбалак выклікала захапленне не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых! А яшчэ роставы мядзведзь! Мора паветраных шароў! Свята атрымалася на славу!